Йа_чб

(no subject)

Упершыню за многія гады сыходзіў з палітычнай акцыі са станоўчым настроем, які працягваецца і надалей.
Усё таму, што прайшло ўсё цудоўна і з'явілася рэальная надзея на будучыню.

Сустрэнемся там жа праз тыдзень, прыходзьце!
Manivid

Тэракт. Уласныя ўражанні

Вяртаўся з працы дахаты а восьмай. Ужо ведаў (((

Вырашыў ня ехаць праз Нямігу, хоць адтуль ідзе тралік праз увевсь горад амаль да дому. Пайшоў на прашпэкт да месца тэракту. Дарога і ходнік з боку "Цэнтральнага" была перакрыты, бо ў метро быў Лукашэнка (цікава, якім шляхам ён адтуль сыходзіў?). Уласнымі вачыма ўбачыў кроў і акрываўленыя медыцыйнскія пальчаткі толькі каля выхаду з метро каля Дому Афіцэраў. Калі пачаліся навіны па ОНТ і народ спрабаваў іх глядзець з адваротнага боку прашпэкту, амапаўцы перашкаджалі стаяць, адціскалі людзей у бок цырку. На самой Кастрычніцкай віднеўся досыць вялікі гурт людзей каля экрана. Калі я туды дабраўся, высветлілася, што 70% людзей - людзі ў форме, і ціхары.

Дарэчы, з'явіўся новы падвід амапаўцаў - НА РОВАРАХ! Каля пераходу ля палацу прафсаюзаў стаяў адзін такі і размаўляў з міліцыянтам.

У перапоўненай сотцы большасць людзей ехала са шклянымі вачыма. Пастаянна гучалі тэлефанаванні, усе цікавіліся пра сяброў і блізкіх. Яхалі таксама яшчэ дзьве ДУРЫ, гадоў 35. Адна глушыла паўлітровую бутэльку шампану, іншая 200-грамовую бутэлечку каньяку. Па тэлефоне, адчуваючы сябе гераінямі, распавядалі, што яны жывыя, што пайшлі на канцэрт Гарыка Сукачова, але настрою не было, таму едуць вось дахаты.

Жужаль

(no subject)


Дэбільны відос пра нашу дэбільную менцярню. Здзіўляюся, чаму некаторыя лічаць яго станоўчым і якасным. Патлумачу чаму.
У першых кадрах, мне падаецца, перамовы па рацыі вядуцца на ангельскай мове! Можа хто дакладна пачуў, што там гаворыцца?
Першыя сцэнкі з М і Ж пазбаўлены усялякай логікі. Жанчына-мент проста капітан Відавочнасьць, але накіроўвае мужчыну у пераход, які наўпрост не вядзе ў метро! Трэба праходзіць праз вакзал. Жанчына ўвогуле сьпяшаецца з'ехаць з пл. Незалежнасьці у адваротным накірунку. Таксама, адразу з'яўляюцца згадкі пра 19 сьнежня, калі людзей хапалі на аўтобусных прыпынках, у т.л. на гэтай плошчы.
Сцэны з пагоняй за Мужчынам, блакаванне М і Ж у кола амапаўцаў працягваюць асацыяцыі.
Апошняя сцэна з ментамі-музыкамі папахвае мазаічнай шызафрэніяй. Патрапіўшы ў такую сітуацыю, я б адназначна з'ехаў з глузду.

Упд: Ну й самае галоўнае - большасць дзеянняў міліцыі ў роліку з'яўляецца выкананнем дзейнасьці, не прапісанай у абавязкі міліцыянта або ўвогуле перавышэннем пасадавых паўнамоцтваў.
Шкілецік

С васьмым мартам!

Віншую ўсіх фэміністак (як нармальна-умераных, так і неадэкватных) з іхным эмансіпаваным сьвятам.
Гэта ваш дзень! Адзіны на ўвесь год! ;)
Сапраўдных дзяўчат і жанчын ні з чым ня віншую)