СярЖЖук (manivid) wrote,
СярЖЖук
manivid

Пра мой кліп: Ляпіс Трубецкой - Грай

Неяк забыўся напісаць сюды пра свой відос. Напішу цяпер, пасьля асноўнай хвалі папулярнасьці.
Непасрэдна, сам кліп.


Ідэя нарадзілася амаль адразу пасьля з'яўленьня песьні. Але іншыя дабраліся зрабіць відос раней за мяне, таму я й забіў. Потым ідэя аднавілася пасьля першых маўклівых акцый. Недзе паўтары тыдні шукаў падыходзячыя прогі, канвертэры, скачваў відосы, выразаў кадры і кампанаваў. Не атрымалася дастаць нармальную праграму, таму рабіў усё ў віндосаўскім муві мэйкеры, які страшэнна глючыў і непапраўна завісаў. Бывала, забыўшыся зьберагчыся, даводзілася рабіць нанава досыць вялікія кавалкі працы :(
Зьбіраўся пасьпець зрабіць яшчэ да 29 чэрвеня, каб кліп натхняў на сераду і на дзень рэспублікі. Аднак і ў пятніцу кліп яшчэ ня быў гатовы, калі трэ было з'язджаць на лецішча. Давялося напружыцца і за вечар дарабіць кліп, бо далей адкладваць ужо не было куды.
Былі спадзяванні на 3 ліпеня, як выявілася, марныя((
Паколькі я сьпяшаўся і мяне канчаткова задоўб гэты мувімэйкер, у многіх месцах зрабіў неахайна, кадры не супадаюць з тактам музыкі, плюс іншыя лажы. Бацькі ўжо амаль сядзелі на сумках, чакаючы пакуль я заллю відос на юцюб.
Пасьпеў выкласьці відос толькі Укантакце і на Фэйсбук.
У нядзелю пад вечар патэлефанавала сяброўка і ўсхвалявана паведаміла, што ў кліпа ўжо дзьве тысячы праглядаў, я быў вельмі ўзрадаваны. Потым з кожным днём колькасьць праглядаў павялічвалася удвая. На дадзены момант відос мае 65,271 праглядаў)

Цікава было чытаць камэнты. Многіх людзей кліп прабівае на сьлёзы, у т.л. мужчынаў, нават адзін былы ВДВшнік прызнаўся ў гэтым. І пераважную большасьць людзей ролік натхняе. Гэтым я ўзрадаваны і задаволены :)

Ёсць думка скантактавацца з Ляпісамі, сабраць арыгіналы відэакадраў і пры падтрымцы гурта перарабіць кліп на прафесійным узроўні.
Што думаеце, ці варта?
Яшчэ многія просяць пераклады песень. Зараз выкладу іх у ЖЖ і дам спасылку на юцюбе.
Але ці варта рабіць паўнацэнна англамоўную версію з субтытрамі? Здаецца, магчыма уставіць субтытры паверх відэа на самім юцюбе, можа нехта ў гэтым разбіраецца?
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 41 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →