?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Неяк забыўся напісаць сюды пра свой відос. Напішу цяпер, пасьля асноўнай хвалі папулярнасьці.
Непасрэдна, сам кліп.


Ідэя нарадзілася амаль адразу пасьля з'яўленьня песьні. Але іншыя дабраліся зрабіць відос раней за мяне, таму я й забіў. Потым ідэя аднавілася пасьля першых маўклівых акцый. Недзе паўтары тыдні шукаў падыходзячыя прогі, канвертэры, скачваў відосы, выразаў кадры і кампанаваў. Не атрымалася дастаць нармальную праграму, таму рабіў усё ў віндосаўскім муві мэйкеры, які страшэнна глючыў і непапраўна завісаў. Бывала, забыўшыся зьберагчыся, даводзілася рабіць нанава досыць вялікія кавалкі працы :(
Зьбіраўся пасьпець зрабіць яшчэ да 29 чэрвеня, каб кліп натхняў на сераду і на дзень рэспублікі. Аднак і ў пятніцу кліп яшчэ ня быў гатовы, калі трэ было з'язджаць на лецішча. Давялося напружыцца і за вечар дарабіць кліп, бо далей адкладваць ужо не было куды.
Былі спадзяванні на 3 ліпеня, як выявілася, марныя((
Паколькі я сьпяшаўся і мяне канчаткова задоўб гэты мувімэйкер, у многіх месцах зрабіў неахайна, кадры не супадаюць з тактам музыкі, плюс іншыя лажы. Бацькі ўжо амаль сядзелі на сумках, чакаючы пакуль я заллю відос на юцюб.
Пасьпеў выкласьці відос толькі Укантакце і на Фэйсбук.
У нядзелю пад вечар патэлефанавала сяброўка і ўсхвалявана паведаміла, што ў кліпа ўжо дзьве тысячы праглядаў, я быў вельмі ўзрадаваны. Потым з кожным днём колькасьць праглядаў павялічвалася удвая. На дадзены момант відос мае 65,271 праглядаў)

Цікава было чытаць камэнты. Многіх людзей кліп прабівае на сьлёзы, у т.л. мужчынаў, нават адзін былы ВДВшнік прызнаўся ў гэтым. І пераважную большасьць людзей ролік натхняе. Гэтым я ўзрадаваны і задаволены :)

Ёсць думка скантактавацца з Ляпісамі, сабраць арыгіналы відэакадраў і пры падтрымцы гурта перарабіць кліп на прафесійным узроўні.
Што думаеце, ці варта?
Яшчэ многія просяць пераклады песень. Зараз выкладу іх у ЖЖ і дам спасылку на юцюбе.
Але ці варта рабіць паўнацэнна англамоўную версію з субтытрамі? Здаецца, магчыма уставіць субтытры паверх відэа на самім юцюбе, можа нехта ў гэтым разбіраецца?

Comments

( 43 сказалі — сказаць )
Старонка 1 з 2
<<[1] [2] >>
polar_bird
08 Ліп 2011 13:42 (UTC)
добра.
lsm4ik
27 Ліс 2011 08:55 (UTC)
дякую
toxaby
08 Ліп 2011 14:03 (UTC)
перепостил!

клип супер.
manivid
08 Ліп 2011 14:14 (UTC)
Дзякуй, Антон! Вельмі прыемна! :)
oiisac
08 Ліп 2011 14:09 (UTC)
Песня сама по себе прекрасна, хоть я и половины не понимаю из текста.

Видеоряд очень к месту. Вы молодец.
manivid
08 Ліп 2011 14:15 (UTC)
Постами выше я запостил перевод на русский и английский. А и на ютьюбе есть ссылки.
и гугл ещё жив)
uriel1788
08 Ліп 2011 14:10 (UTC)
Гані быкоў, вярнецца доля!

Жыве Беларусь!
imp313
08 Ліп 2011 14:13 (UTC)
отличная подборка, правда после неё меня слегка трясло, но и от происходящего в стране тоже трясет. спасибо за видео
youlkkka
08 Ліп 2011 15:00 (UTC)
и я плакала, когда смотрела. Спасибо!
kabierac
08 Ліп 2011 15:05 (UTC)
я чалавек жахліва сентыментальны, але паплакаць не атрымалася. а так - клёвы кліп, хіба што канцовачка няўцямная. ну і кадры з 19.12.2010 і апошніх акцыяў я б не мяшаў.
shmacenak
08 Ліп 2011 17:36 (UTC)
Антон не мог абыйсціся без крытыкі :)

Сяржук, ты малайчына)
(бяз тэмы) - kabierac - 08 Ліп 2011 17:44 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - manivid - 12 Ліп 2011 22:01 (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - manivid - 12 Ліп 2011 21:59 (UTC) - Expand
rabinowicz
08 Ліп 2011 16:36 (UTC)
я клип видела уже, но как-то не подумала, что это ты. думаю - вот, кто-то с похожим ником ))))) аж прямо загордилась, что с тобой знакома )))) молодец!
Александра Зенович
08 Ліп 2011 17:41 (UTC)
получилось так круто!
припев всё время в голове - настраивает на лучшее
lesionok
08 Ліп 2011 20:21 (UTC)
Файны ролік!
xpldng_hlcptr
09 Ліп 2011 16:01 (UTC)
Вряд ли Ляписы согласятся участвовать просто в политической пропаганде. В этом мало искусства, как мне кажется. Сравните с их собственными клипами, и всё станет понятно. Если бы сделать что-то креативное, фанатское, снять отдельно постановочные сцены, придумать небольшой сюжет, и в него вписать кадры с акций - могло бы получится, может, и недурно.
А так клип хороший, жалко только, не далеко не все материалы ужаты до 16:9, как полагается.
manivid
12 Ліп 2011 21:57 (UTC)
Калі вы раптам ня ведаце, Міхалок некалькі разоў пасьля 19 сьнежня публічна выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі, прытым далёка не лагодна называў беларускія ўлады.
Так што магчыма й пагадзяцца падпісацца пад такім відэашэрагам.
Бо саму песьню выдалі пад Новы Год у якасьці падарунку беларусам.

Я ўпершыню сутыкнуўся з апрацоўкай відэа, рабіў усё навобмацак і ня маючы ўяўлення аб працэсе. Таму тэма прапорцый для мяне крыху занадта спецыялізаваная)
(бяз тэмы) - xpldng_hlcptr - 12 Ліп 2011 23:22 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - heelda - 04 Снж 2013 20:03 (UTC) - Expand
emae777
23 Ліп 2011 15:55 (UTC)
Слава Україні слава відьним людям та їхнє прагнення до волі!
lady_imber
15 Жнв 2011 10:57 (UTC)
з Ляпісамі скантакуйся! думаю, варта)
soirik
24 Жнв 2011 07:53 (UTC)
Удачи!!!
denominater
26 Врс 2011 12:27 (UTC)
Можливо Вас зацікавить переклад українською, правда без рими. :(

Десь біля ріки, де немає броду
Сірії бики водять хороводи
Ланцюги в ночі виблискують золотом
Ворон їм кричить з вовком - рідним братом
Палає там вогнище до неба
П'ють вони вино, заїдають хлібом
Пісні їм співають старі циганки
Б'ють копитом, б'ють, а в небі - блискавки

Тії бики мають свою правду
Їм не треба сонця - темряви достатньо
Їм весни не треба - їм зими б побільше
Щоб ти, хлопче, спав на печі в неволі
Грай! Шукай! У снах юності свої мрії
Грай! Гукай! Весни зеленої теплі чари
Грай! Співай! Дружні пісні райської волі
Грай! Грай! Жени биків - вернеться воля!

Напились бики - скачуть по країні
Топчуть рушники копитами в глині
Скачуть по дворам, відчиняють хати
Хто не заховавсь - буде винуватим
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - aandrusiak - 22 Ліс 2012 01:34 (UTC) - Expand
Старонка 1 з 2
<<[1] [2] >>
( 43 сказалі — сказаць )

Profile

Жужаль
manivid
СярЖЖук

Мае фотаздымкі

Фотажурналістыка ў Беларусі

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by chasethestars