?

Log in

Сябры, мо хто падкажа, як такое можа быць - на сайте авіяперавозчыка квіток каштуе 115 эўра, а на http://www.edreams.com/ - усяго 80!
Неяк стрёмна набываць праз гэты сайт. Не надураць?!?
Фуффф)))
Практычна зусім ужо з ЖЖ сышоў :-\
Зараз зайшоў і нахлынула настальгія! Настолькі адвык ад ЖЖ, што не атаясамляю яго з сучаснасьцю. Найпазнейшае - са студэнцтвам, заканчваючы годам 2009-ым, напэўна!

Апублікаваў папярэдні допіс для таго, каб убачыць, ці адрэагуюць на яго ў ЖЖ, у адрозненне ад сацыяльных сетак. Баюся, што не. Але будзе бачна)

А вось да гэтага допісу...
АДКРЫТА ЗАКЛІКАЮ! ЖЫВЫЯ - АДПІШЫЦЕСЯ! Хто шчэ карыстаецца ЖЖ, каму цікава\прыемна\важна чытаць допісы тут, а не ў сацсетках!

Але падазраю, усё адно працягну сядзець на фэйсбуку).
Таму трэба нарэшце даць спасылку!
http://www.facebook.com/siarzhuk
З кім яшчэ не зафрэнджаны - дадавайцеся!

28 Лют 2012

Толькі што паглядзеў "12 разгняваных мужчынаў".

Зьбіраўся ад самага выхаду Міхалкоўскага рымэйку. Вельмі яскрава запомніў водгук, які трапіў аднаго дня ў Топ навінаў ў ЖЖ.
Там чувак распавядае, паглядзеў арыгінал і рыдаў, а потым глядзеў Міхалкова і пляваўся-какаў.

Я зрабіў наадварот, пры тым з вялізным перапынкам. І хачу сказаць, што Міхалкоў усё-ткі пераплюнуў арыгінал!
"12 разгняваных мужчынаў" - звычайны інтэлектуальны дэтэктыўчык, хоць і з сацыяльным падтэкстам.
Міхалкоўскае "12" - гэта сапраўднага драма. Амаль эпічная! У ёй намяшана ўсё - і нацыянальнае пытанне (у некалькіх лініях), і стаўленне да саўку, стан грамадства, пытанне абыякавасці і шмат чаго іншага! Няхай сабе многія пераходзілі на пазіцыю "невінаватасці" па суб'ектыўных прычынах, але ў большасці выпадкаў гэта былі вельмі моцныя прычыны, з-за моцнага унутранага перажывання.

Адным словам, Міхалкоў маладзец! Стваральнік лажы, накшталт працягаў "Прытомленых сонцам", але ж у "12" ён сябе цудоўна праявіў!

post

Originally posted by msado at post
Внимание, жж взломан, поставлен фишинг

При заходе во френдленту вам показывают экран как бы первой страницы жж и просят залогиниться поновой. Это фишинг, еслы вы это сделаете, то окажетесь по адресу http://ohtoenequ1.getenjoyment.net/index.php который собственно и собирает логины с паролями. Бегом менять пароль, если вы попались на этот праздник

И передайте дальше СРОЧНО

Бляха, калі ўжо год перастане заканчвацца настолькі трагічна?
Сышоў з жыцьця надзвычайны чалавек pacyfik Волечка Гудкова!
Шалёная машына зьбіла яе ў шалёнай Маскве. Лекары змагаліся за яе, ды ня здолелі яе выхапіць з кіпцюроў сьмерці.

Спачывай з мірам, цудоўная, дзівакаватая, непаўторная Волечка!
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

10 год па-беларуску!

Сёньня ў мяне юбілей!
Роўна 10 год таму я перайшоў на беларускую мову.

Паступіўшы ў каледж машынабудавання, ад першага занятку беларускай мовы я практычна цалкам перайшоў у сваім стасаванні на беларускую мову!

Пра ўвесь мой шлях да беларускай мовы можна пачытаць далей.Collapse )
Где-то у реки, там, где нету брода
Серые быки водят хороводы
Цепи в ночи отливают златом
Ворон там кричит с волком, родным братом
Полыхает там пламенем до неба
Пьют они вино, заедают хлебом
Песни им поют старые цыганки
Бьют копытом, бьют, а в небе молнии!

Эти быки свою правду знают
Им не нужно солнце, темноты хватает
Им весны не надо, им зимы б поболе
Чтоб ты, парень, спал на печи в неволе
Играй! Ищи! Твои мечты в снах юности!
Играй! Зови! Чары зеленой и теплой весны!
Играй! Пой! Дружно песни райской воли!
Играй! Играй! Гони быков – вернётся доля!

Напились быки, скачут по стране,
Топчут рушники* копытами в глине
Скачут по дворам, отворяют двери
Кто не спрятался – тот и виноватый!

Эти быки свою правду знают
Им не нужно солнце, темноты хватает
Им весны не надо, им зимы б поболе
Чтоб ты, парень, спал на печи в неволе
Играй! Ищи! Твои мечты в снах юности!
Играй! Зови! Чары зеленой и теплой весны!
Играй! Пой! Дружно песни райской свободы!
Играй! Играй! Гони быков – вернётся доля!

рушник - полотенце, но не простое, имеющее большую ритуальную значимость, один из символов Беларуси

Адаптированный перевод feldsparta4
Somewhere near the river, where are no wade
Grey bulls are dancing in the wild circle
Chains in the night are shimmering with gold
Raven's crying there with a wolf his own brother
The fire is blazing there reaching the sky
Bulls are drink wine gobbling up bread
Old gypsies are singing songs for them
They hit with a hoof, hit. And the lightning is in the sky ...

These bulls have their own true.
They don't need the sun, the darkness is what they after
They don't want the spring, winter is quite enough
They want in order you, young man, to sleep on the stove in dumbness

Play! Look for dreams, your youth dreams !
Play! And Call for the spring green warm spell!
Play! And Sing! Unison songs of heavenly freedom.
Play! Play! Kick bulls out - happiness will come back!

Bulls got drunk and are galloping across the country
Trample welcome towels, hooves are in the mud
They gallop on the streets, open the houses
Those who didn’t hide are going to be guilty!
Неяк забыўся напісаць сюды пра свой відос. Напішу цяпер, пасьля асноўнай хвалі папулярнасьці.
Непасрэдна, сам кліп.


Ідэя нарадзілася амаль адразу пасьля з'яўленьня песьні. Але іншыя дабраліся зрабіць відос раней за мяне, таму я й забіў. Потым ідэя аднавілася пасьля першых маўклівых акцый. Недзе паўтары тыдні шукаў падыходзячыя прогі, канвертэры, скачваў відосы, выразаў кадры і кампанаваў. Не атрымалася дастаць нармальную праграму, таму рабіў усё ў віндосаўскім муві мэйкеры, які страшэнна глючыў і непапраўна завісаў. Бывала, забыўшыся зьберагчыся, даводзілася рабіць нанава досыць вялікія кавалкі працы :(
Зьбіраўся пасьпець зрабіць яшчэ да 29 чэрвеня, каб кліп натхняў на сераду і на дзень рэспублікі. Аднак і ў пятніцу кліп яшчэ ня быў гатовы, калі трэ было з'язджаць на лецішча. Давялося напружыцца і за вечар дарабіць кліп, бо далей адкладваць ужо не было куды.
Былі спадзяванні на 3 ліпеня, як выявілася, марныя((
Паколькі я сьпяшаўся і мяне канчаткова задоўб гэты мувімэйкер, у многіх месцах зрабіў неахайна, кадры не супадаюць з тактам музыкі, плюс іншыя лажы. Бацькі ўжо амаль сядзелі на сумках, чакаючы пакуль я заллю відос на юцюб.
Пасьпеў выкласьці відос толькі Укантакце і на Фэйсбук.
У нядзелю пад вечар патэлефанавала сяброўка і ўсхвалявана паведаміла, што ў кліпа ўжо дзьве тысячы праглядаў, я быў вельмі ўзрадаваны. Потым з кожным днём колькасьць праглядаў павялічвалася удвая. На дадзены момант відос мае 65,271 праглядаў)

Цікава было чытаць камэнты. Многіх людзей кліп прабівае на сьлёзы, у т.л. мужчынаў, нават адзін былы ВДВшнік прызнаўся ў гэтым. І пераважную большасьць людзей ролік натхняе. Гэтым я ўзрадаваны і задаволены :)

Ёсць думка скантактавацца з Ляпісамі, сабраць арыгіналы відэакадраў і пры падтрымцы гурта перарабіць кліп на прафесійным узроўні.
Што думаеце, ці варта?
Яшчэ многія просяць пераклады песень. Зараз выкладу іх у ЖЖ і дам спасылку на юцюбе.
Але ці варта рабіць паўнацэнна англамоўную версію з субтытрамі? Здаецца, магчыма уставіць субтытры паверх відэа на самім юцюбе, можа нехта ў гэтым разбіраецца?
Спадарства!
Парайце добрую праграму для стварэння відэаролікаў! І з добрым інтэрфейсам - старажытныя праграмы з афармленнем а-ля Windows95 не прапаноўваць!
Патрэбна наяўнасьць разнастайных сучасных відэапераходаў і пашыраных наладак для слайд-шоў: наезд\ад'езд "камеры", перасоўванне па кадру.

Для прыкладу - вось гэты ролік. Можа і ня надта крута зроблена, але на мувімэйкеры (прынамсі старым, які ў мяне) такога ня зробіш.

Profile

Жужаль
manivid
СярЖЖук

Мае фотаздымкі

Фотажурналістыка ў Беларусі

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by chasethestars